Беларуская Служба

Лукашэнка загадаў пашыраць гандаль у вясковых раёнах

05.08.2025 15:09
Дыктатар падпісаў указ, у якім гаворыцца пра пашырэнне эксперыменту з арганізацыяй гандлю ў вёсцы ў новых раёнах.
Ілюстрацыйны здымакImage by HeungSoon from Pixabay/CC0

У васьмі раёнах Беларусі знялі антыманапольнае абмежаванне для гандлю, вынікае з указ Лукашэнкі.

У васьмі раёнах улады знялі антыманапольнае абмежаванне для гандлю. Сеткі там змогуць пашырацца без абмежаванняў па долі ў тавараабароце. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Пул першага».

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на развіццё гандлю ў сельскай мясцовасці васьмі раёнаў Беларусі. У спіс трапілі Браслаўскі, Вілейскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Касцюковіцкі, Талачынскі, Хоцімскі і Шаркаўшчынскі раёны.

Гандлёвыя кампаніі ў гэтых рэгіёнах не павінны будуць прытрымлівацца антыманапольнага патрабаванні, якое абмяжоўвае магчымасць займаць долю ў больш чым 20% рынка. 

Аналагічнае рашэнне прынялі для Аршанскага раёна ў 2018 годзе.

Падобная арганізацыя гандлю магчыма толькі пасля заключэння дамовы з раённым выканаўчым камітэтам. Да таго ж патрабуецца абавязковае ўзгадненне маршрутаў руху аўтамагазінаў, якія працуюць у сельскай мясцовасці, з райвыканкамамі.

Таксама ў дакуменце прапісана «персанальная адказнасць» кіраўнікоў органаў улады «за нездавальняючае гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, і кіраўнікоў юрыдычных асоб - за неналежную арганізацыю рознічнага гандлю».

Крыніца: «Зеркало»/юл